Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне - адна з галоўных задач установы дашкольнай адукацыі. Мы, педагогі, фарміруем у дзяцей такія важныя рысы, як любоў да роднага краю, Радзімы, гісторыі, павага да людзей іншых нацыянальнасцей. Цікавасць дзіцяці да вывучэння такога аб'ёмнага матэрыялу ў значнай меры залежыць ад зместу адукацыі.
Так, напярэдадні свята Перамогі, педагогамі ДУА «Махроўскі дзіцячы сад» быў праведзены семінар для кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі “Зямля бацькоў – мая зямля” з мэтай падзяліцца вопытам работы ў гэтым напрамку.
Патрыятычнае выхаванне дзяцей адбываецца не толькі ў спецыяльна-арганізаванай дзейнасці, але і ў працоўнай, гульнявой, у розныя рэжымныя моманты. У групах папаўняецца і абнаўляецца развіваючае асяроддзе, створаны вугалкі патрыятычнага выхавання. Работа праводзіцца у цесным узаемадзеянні з бацькамі, якія удзельнічаюць у розных мерапрыемствах, конкурсах, выкарыстоўваюць маршруты выхаднога дня, прапанаваныя дзіцячым садам.
У час мерапрыемства дзеці выконвалі беларускія песні і танцы, чыталі вершы пра Радзіму і Перамогу, а танцавальнай кампазіцыяй “Жураўлі” дзеці перадалі пачуццё смутку і боль страты ні ў чым не вінаватых людзей, якія паміралі ў барацьбе за выжыванне. У фінальнай песні “Мір” адчувалася дзіцячае ўпэўненасць у светлае будучае і шчаслівы лес.
раскрыть » / « свернуть