Маршрут выхаднога дня
"Па сцяжынках роднай вёскі”
Узрост дзяцей: 5-6 год
Удзельнікі праекта: дзеці і бацькі
Працягласць маршрута: 2-3 км.
Працягласць: 2-2,5 г.
Від маршрута: пешы.
Аб’екты:
- Паклонны крыж да 500-годдзя ўспамінаў пра вёску Махро.
- Абяліск героям, загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны.
- Карцінная галярэя Кузьміча А.В.
- Пятра-Паўлаўская царква.
Задачы:1. Сфарміраваць у дзяцей уяўленні аб вёсцы ў якой жывуць.2. Фарміраваць маральна-патрыятычныя пачуцці да Радзімы, ветэранам Вялікай Айчыннай Вайны.5. Выхоўваць любоў да родных мясцін, уменне бачыць цудоўнае,ганарыцца імі.
ЗМЕСТ МАРШРУТА
Бяседа пра родную вёску, краіну.
- Якая прыгожая назва ў нашай краіны - Беларусь!
А яшчэ мы завём яе - Радзіма.
А яшчэ - Бацькаўшчына.
Радзіма - бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін ва ўсім свеце. Поле, лес, рэчка, возера, зямля, па якой мы ходзім, веска ці горад, у якім мы жывем, - гэта Радзіма.
- А як завецца наша вёска?
- Адкуль пайшла такая назва?
Вёска Махро – гэта наша маленькая Радзіма. Калісьці вакол вескі былі непраходныя балоты і было шмат моху, што паўплывала на назву вескі.
Па дарозе чытаем верш:
Люблю цябе мілая вёска,
Мой мілы, прыгожы дварэц,
Рэчкі ў крывую палоску,
Саснова-бярозавы лес.
І жаўранка песню ліхую,
І водар вясновых садоў,
Ну як не палюбіш такую,
Калі так цудоўна наўкол.
1 аб’ект: паклонны крыж да 500-годдзя вескі Махро.
Месцазнаходжанне: у пачатку вёскі Махро, вуліца Леніна.
Першыя ўспаміны пра вёску Махро адносяць да 1517 года. У 2017 годзе да 500-годдзя вескі на былых могілках быў устаноўлены паклонны крыж і мемарыяльная пліта.
2 аб’ект: Абяліск героям, загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны.
Месцазнаходжанне: паміж Махроўскай сярэдняй школай і сельскім выканаўчым камітэтам, вуліца Леніна.
Бяседа з дзецьмі:
- Наша зямля завецца таксама Бацькаўшчына - бо яна засталася нам ад нашых бацькоў. А ім ад іх бацькоў - нашых дзядоў. І так - аж ад самых далекіх продкаў. Гісторыю сваёй краіны трэба ведаць. Гэта дапаможа зразумець, як жылі людзі ў мінулым. Чым яны займаліся? Як баранілі сваю Радзіму?
- Што вы ўжо можаце расказаць пра Вялікую Айчынную вайну?
- Калі пачалася вайна?
- Калі мы святкуем Дзень Перамогі?
У 1956 годзе у вёсцы Махро ўсім загінуўшым у гады ВАВ быў устаноўлены абяліск. Больш як 300 чалавек з Махроўскага сельсавета пайшлі на фронт, 113 з іх не вярнуліся. Да 70-годдзя Вялікай Перамогі абяліск быў рэканструяваны. Акрамя пліты з імёнамі загінуўшых з’явілася пліта з імёнамі ўдзельнікаў ВАВ.
- Давайце ўшануем хвілінай маўчання памяць усіх тых, чые жыцці згублены, чыё дзяцінства ўкралі тыя, каго нельга назваць высакародным словам Чалавек.
(Хвіліна маўчання)
3 аб’ект: карцінная галярэя А.В.Кузьміча.
Месцазнаходжанне: Махроўскі сельскі Дом культуры, вуліца Леніна.
“Калі на свеце ёсць жамчужына, дык гэта Беларусь, а на Беларусі – Палессе, а на Палессі – Махро.”
Гэтыя словы належаць знакамітаму земляку Кузьмічу Аляксею Васільевічу. Нарадзіўся ён 01.06.1945 года у вёсцы Махро. Пяць сясцёр і маці акружалі яго з дзяцінства, а бацька быў на вайне цяжка паранены і хутка памёр. Асноўныя ідэі яго працы – гэта мадонны, увасабленні яго маці і жонкі Інэссы.
4 аб’ект: Пятра-Паўлаўская царква.
Месцазнаходжанне: в.Махро, вуліца Савецкая.
Больш як 200 гадоў наша царква абвяшчае людзям аб прыходзе новага дня і кліча іх да малітвы. Нялёгкія часы перажыла наша царква ў часы ваеннага атэізму. Яе неаднаразова спрабавалі закрыць, як гэта было зроблена ў іншых сёлах. Але, дзякуючы намаганням насельніцтва і мясцовай ўладзе, наша царка выстаяла і захавала сваю прыгажосць, як шмат гадоў назад.
Паважаныя бацькі, будзем Вам удзячны за прадстаўленыя фотаматэрыялы вашага цікавага і карыснага адпачынку у выхадны дзень. Дзякуем.
раскрыть » / « свернуть